ЛУ́КАЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА, Лукава. У Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Лукава. Створана на месцы б. Лукаўскага воз. ў 1980. Пл. 5,4 км2, даўж. 3,15 км, найб.шыр. 2,7 км, найб.глыб. 11,5 м, аб’ём вады 23,2 млн.м³. Абгароджана дамбай (даўж. 9,5 км). Дно вадасховішча выслана сапрапелем.
Упадае некалькі меліярац. каналаў, выцякаюць р. Асіпоўка і канал Гусацкі. Ваганні ўзроўню на працягу года 3,1 м. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення с.-г. угоддзяў і рыбагадоўлі.